Таццяна Караткевіч: Лукашэнка дапусціў сексісцкае выказванне

Таццяна Караткевіч: Лукашэнка дапусціў сексісцкае выказванне

Аляксандр Лукашэнка дапусціў сексісцкае выказванне, калі заявіў, што "чалавек у спадніцы" не зможа выконваць паўнамоцтвы прэзідэнта. Так кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч пракаментавала сённяшняе выказванне кіраўніка дзяржавы.

Пасля галасавання на выбарчым участку кіраўнік Беларусі заявіў журналістам: "У нас у прэзідэнта паўнамоцтваў куча — ад бяспекі да эканомікі, якія пакуль чалавек у спадніцы не зможа, напэўна, выконваць". Нават калі і зможа, то беларускае грамадства да гэтага пакуль не гатова, дадаў Лукашэнка.

"Я б не хацела гэта каментаваць. Мне ёсць чым пахваліцца за сваё жыццё. Гэта сексісцкае выказванне, паверхневыя ацэнкі", — перадае БелаПАН словы Караткевіч.

Кандыдатка кажа, што ёй дзіўна чуць такія заявы ад чалавека, які ідзе на пяты прэзідэнцкі тэрмін, "маючы за спінай масу выказаных, але так мала выкананых абяцанняў".

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі