Сёння зборная Беларусі па футболе згуляе ў Сафіі з балгарамі

6 чэрвеня зборная Беларусі па футболе праводзіць чарговы адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2008 года. Беларусы згуляюць у Сафіі з балгарамі. Нагадаем, што 2 чэрвеня гэтыя каманды сустракаліся ў Мінску, і зборная Балгарыі перамагла з лікам 2:0.

Трансляцыя матча з Сафіі пачнецца а 20-й гадзіне на тэлеканале АНТ.

У балгарскіх балельшчыкаў назіраецца вялікая цікаўнасць да матча. Ужо прададзена каля 30 тысяч квіткоў на стадыён «Васіл Леўскі», які змяшчае 43 тысячы чалавек. Гарантаваць бяспеку падчас гульні будуць каля 540 паліцыянтаў, паведамляе сайт «Тэлеграф».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі