Сёння ўначы памёр вядомы пісьменнік, журналіст, публіцыст Віталь Тарас

Сёння ўначы на 55-м годзе жыцця памёр адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Еўрарадыё, шматгадовы аўтар "Нашай Нівы", публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас. Ён доўга і цяжка змагаўся з анкалагічным захворваннем.


Пахаванне адбудзецца заўтра на Паўночных могілках Мінска. Пра час будзе паведамлена пазней.

Еўрарадыё выказвае спачуванне родным і блізкім Віталя Тараса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі