Сёння Украіна абменьваецца палоннымі з "ДНР" і "ЛНР"

Палонны ўкраінскі вайсковец у чаканні абмена / Reuters
Палонны ўкраінскі вайсковец у чаканні абмена / Reuters

29 снежня Украіна абменьваецца палоннымі з самаабвешчанымі "ДНР" і "ЛНР". Пра гэта яны дамовіліся 23 снежня на перамовах трохбаковая кантактнай групы ў Мінску.

Абмен павінен быў адбыцца да Новага года. Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што абмен запланаваны на 29 снежня, але канчатковыя спісы дагэтуль не ўзгодненыя.

Прадстаўніца "ЛНР" Вольга Кобцава пацвердзіла, што абмен запланаваны на 29 снежня. Па яе словах, напярэдадні "была дасягнутая дамоўленасць па спісах", аднак "частка людзей можа адмовіцца перасякаць лінію судакранання". Таму канчатковая формула, па якой адбудзецца абмен, стане вядомая толькі ўласна ў момант абмену.

Прадстаўнікі "ЛНР" ужо выехалі прапускны пункт "Маёрскае" ў "ДНР", дзе павінен адбыцца абмен.

Галоўная праблема абмену — былыя байцы атрада "Беркут", абвінавачаныя ва ўдзеле ў расстрэле на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве падчас "Револции годнасці". Крыніцы hromadske сцвярджаюць, што яны таксама будуць перададзены сепаратыстам. Сем'і загінулых на Інстытуцкай звярнуліся да Уладзіміра Зяленскага з просьбай не вызваляць былых беркутаўцаў для абмену.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі