Сёння ў Пекіне адбудзецца цырымонія адкрыцця XXIX летніх Алімпійскіх гульняў

Урачыстая цырымонія адкрыцця XXIX летніх Алімпійскіх гульняў адбудзецца сёння ў Пекіне. Яна пачнецца ў 8 гадзінаў 8 хвілінаў 8 секундаў вечара па мясцовым часе (у Беларусі будзе 15.08.08) на пекінскім стадыёне "Птушынае гняздо".
Агулам у галоўным спартыўным форуме планеты прымуць удзел больш за 10,5 тыс. спартсменаў з 203 краін свету, якія разыграюць 302 камплекты ўзнагародаў. Фаварытамі Алімпійскіх гульняў спецыялісты называюць каманды Кітаю, ЗША і Расіі.

Спартыўную дэлегацыю Беларусі падчас параду ачоліць алімпійскі чэмпіён, а цяпер старшыня Беларускай федэрацыі фехтавання Аляксандр Раманькоў, які пранясе дзяржаўны сцяг. На пекінскай Алімпіядзе Беларусь будуць прадстаўляць 182 атлеты, якія выступяць у 26 відах спорту.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі