Сёння ў Мінску развітаюцца з Валерыем Фраловым

У Мінску сёння пройдзе развітанне з Валерыем Фраловым, дзеячом сацыял-дэмакратычнага руху, генералам, які планаваў паўдзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах. Яго цела знайшоў у здымнай кватэры сын, які сцвярджае, што прыкмет гвалтоўнай смерці не заўважыў.

Развітанне з Валерыем Фраловым пачнецца ў рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12 прыблізна ў 15.30. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра і паплечнік Фралова Сяргей Скрабец. Пахаванне пройдзе ў сераду, 12 лістапада, у Гродне.

Скрабец: У Фралова была моцная падтрымка ў Расіі

Валерый Фралоў нарадзіўся ў Мінску ў 1947 годзе. Прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода да камандзіра армейскага корпуса Узброеных Сіл Беларусі (апошнюю пасаду займаў у 1994-2000 гадах), генерал-маёр. У пачатку 2000-х быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, уваходзіў у дэмакратычную дэпутацкую групу "Рэспубліка". У пазнейшы час далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2006 годзе спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты ў якасці кандыдата, але не сабраў патрэбную колькасць подпісаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі