Сёння ў Мінск прыбывае новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.





Плануецца, што сёння ж мітрапаліт Павел адслужыць у саборы ўсяночную, а ў нядзелю — ранішнюю літургію.





На нядзельную літургію запрошаныя ўсе беларускія архірэі, а таксама святары мінскіх прыходаў. Чакаецца, што на літургіі будзе прысутнічаць ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт. Ён будзе вітаць мітрапаліта Паўла і звернецца да яго з адмысловай прамовай.





Нагадаем, што 26 снежня Святы Сінод Беларускай праваслаўнай царквы адпусціў уладыку Філарэта на пенсію, пакінуўшы яго ганаровым Патрыяршым экзархам усяе Беларусі. Кіраўніком БПЦ у гэты ж дзень быў прызначаны разанскі архірэй мітрапаліт Павел.





Фота — drevo-info.ru