Сёння споўнілася 10 гадоў мінскаму маршу журналістаў у паласатых робах

Сёння споўнілася 10 гадоў мінскаму маршу журналістаў недзяржаўных СМІ ў паласатых робах. Яны выказвалі салідарнасць з журналістам расійскага тэлеканала ОРТ Паўлам Шараметам, які ў той час знаходзіўся ў беларускай турме. Журналісты, апранутыя ў паласатае адзенне, прыйшлі на плошчу Бангалор, дзе адбыўся мітынг у абарону свабоды прэсы. Менавіта тады паэт Славамір Адамовіч, пратэстуючы супраць парушэння свабоды слова ў краіне, на трыбуне зашыў сабе рот.

У мітынгу ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі