Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

Народны паэт Беларусі нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у сям'і арандатара.

Пісаць пачаў на польскай мове.

Першы вядомы беларускі верш “Мая доля” датаваны 1904 г. А вось надрукаваным першым творам быў верш “Мужык” (15 траўня 1905 г.).

Праз тры гады з’явіўся і першы зборнік паэта “Жалейка”. Пазней былі зборнікі “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі “Спадчына” (1922), “Безназоўнае” (1925), “Апавяданні вершам” (у 2 кнігах, 1926), паэмы “Магіла льва” (1927), “Над ракою Арэсай” (1933), “Курган” (1987), зборнікі “Адцвітанне” (1930) і іншыя творы.

Многія вершы пакладзены на музыку.

Янка Купала аўтар і шматлікіх драматычных твораў — “Паўлінка” “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”.

Купала выступаў таксама як публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык.
У чэрвені 1941 г. паэт быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Ён жыў паэт спачатку ў Маскве, а потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Праз год творца прыехаў у Маскву на запрашэнне выступіць па радыё.

28 чэрвеня 1942 г. Янкі Купалы не стала, трагічная смерць, акалічнасці якой дагэтуль не высветленыя, заўчасна абарвала жыццё Народнага паэта.