Сёння праз скайп вызначаць дату мінскай сустрэчы па сітуацыі на Данбасе

У пятніцу, 19 снежня, пройдзе скайп-канферэнцыя ўдзельнікаў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Яна мусіла прайсці яшчэ тыдзень таму, але з нейкіх прычын не адбылася.

Пра тое, што скайп-канферэнцыя пройдзе сёння, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на аднаго з кіраўнікоў самабвешчанай "ДНР" Дзяніса Пушыліна. Мяркуецца, што будзе ўзгодненая дата сустрэчы ў Мінску. Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што мерапрыемства пройдзе ў беларускай сталіцы ў нядзелю, 21 снежня.

Плануецца, што ў Мінску прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік пры ўдзеле АБСЕ і Расіі будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым артылерыйскай цішыні" на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прадстаўнікі "ДНР" хочуць, каб Украіна зняла эканамічную блакаду Данбаса.

У верасні ў сталіцы Беларусі было заключана пагадненне аб перамір'і на Данбасе. Яно рэгулярна парушаецца, аднак паўнамаштабныя баявыя дзеянні былі спынены.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі