Сёння падпішуць дамову аб правядзенні хакейнага чэмпіянату свету-2014

Урачыстая цырымонія падпісання дамовы пра супрацоўніцтва паміж Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету-2014 у Мінску і камерцыйным партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея кампаніяй "Інфронт" адбудзецца 26 студзеня ў будынку Мінскай гарадской ратушы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.


Плануецца, што чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пройдзе 9-25 траўня 2014 года.

Нагадаем, 20 студзеня дэпутаты Еўрапарламента абсалютнай большасцю галасоў прынялі тэкст рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце сярод іншага Еўрапарламент выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі