Сёння пачынаецца суд над удзельнікам сакавіцкага "Маршу недармаедаў"

Сёння пачынаецца суд над удзельнікам сакавіцкага "Маршу недармаедаў"

15 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаецца суд над Святаславам Барановічам. Яго вінавацяць у збіцці міліцыянта ў цывільным падчас сакавіцкага "Маршу недармаедаў" у сталіцы.

Бойка адбылася пасля самога маршу. На прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Багдановіча пераапранутыя міліцыянты затрымлівалі актывістаў анархісцкага руху, якія вярталіся дадому з акцыі. Міліцыянты былі ў цывільным і садзілі затрыманых у машыны без апазнавальных знакаў міліцыі. 

Барановіч заступіўся за анархістаў. Следства сцвярджае, што ён збіў супрацоўніка міліцыі ў цывільным. За гвалт супраць міліцыянта яму пагражае да 6 гадоў зняволення.

Дарэчы, Барановіча судзілі за ўдзел у падзеях Плошчы-2010, нагадвае Радыё "Свабода". Тады яму прысудзілі тры гады зняволення без накіравання ў месцы пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі