Сёння пачынаецца адпраўка навабранцаў у беларускае войска

Адпраўка навабранцаў ва Узброеныя сілы і іншыя воінскія фармаванні пачнецца 16 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі.

Усяго сёлета на тэрміновую службу плануецца прызваць 10 тысяч чалавек, яшчэ тры тысячы будуць служыць у рэзерве.

На дадзены момант колькасць беларускіх Узброеных сіл складае 65 тысяч чалавек. З іх 50 тысяч - вайскоўцы, а астатнія - грамадзянскі персанал.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі