Сёння Еўрапарламент прагаласуе па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі

Сёння ў Страсбургу Еўрапарламент прагаласуе па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі.
За аснову будзе прынята рэзалюцыя Еўрапейскай Народнай партыі, прынятая
аднагалосна на мінулым тыдні.

У рашэнні ЕНП даецца ацэнка сённяшняй
сітуацыі ў нашай краіне, згадваюцца апошнія факты ціску на
грамадзянскую супольнасць, а таксама ўтрымліваецца заклік да ўладаў
паважаць грамадзянскія правы.