Вы тут

Сёння адзначаецца 80 гадоў, як СССР уступіў у Другую Сусветную вайну

Савецкі плакат 1939 года

17 верасня 1939 года СССР уступіў у Другую Сусветную вайну ў адпаведнасці таемным пактам Молатава-Рыбентропа. Польшча, якая ўжо больш за паўмесяца вяла баі з нацысцкай Нямеччынай, не змагла ваяваць на два франты. Таму савецкія войскі без асаблівых цяжкасцяў занялі тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. 

17 верасня — адна з самых неадназначных датаў у гісторыі Беларусі. З аднаго боку, адбылося ўз'яднанне беларускіх земляў, падзеленых паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года паміж рознымі дзяржавамі. З другога боку, савецкая ўлада прынесла палітычны тэрор і рэпрэсіі на землі Заходняй Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.