Сёння адкрываецца вясенняя сесія беларускага парламента

Вясенняя сесія абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі адкрываецца ў Мінску 2 красавіка. У першы дзень працы сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзяць 16 пытанняў.
Парламентарыі плануюць ратыфікаваць шэраг дамоў з Венесуэлай. Таксама дэпутаты разгледзяць папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях рэкламы, змены і дадаткі ў некаторыя законы па пытаннях адукацыі, а таксама папраўкі ў шэраг законаў па пытаннях жыллёвых адносін.

“Інтэрфакс”