Сёння адбудуцца матчы "Дынама" (Мінск) — "Нафтан", "Слуцк" — БАТЭ

Сёння адбудуцца матчы "Дынама" (Мінск) — "Нафтан", "Слуцк" — БАТЭ

У суботу, 10 верасня, пройдуць 7 матчаў 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" будзе прымаць наваполацкі "Нафтан" (стадыён "Трактар", 15.00), "Іслач" на гарадскім стадыёне ў Маладзечне сустрэнецца з "Мінскам" (пачатак у 16.00), таксама сёння згуляюць "Славія""Дынама" (Брэст), пачатак у 16.30, "Слуцк"БАТЭ (17.00), "Шахцёр""Граніт" (18.00), "Гарадзея" "Крумкачы" (18.30), "Нёман""Белшына" (19.00). Спасылкі на відэатрансляцыі гл. тут.

Тур пачаўся ў пятніцу. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прайграла на сваім полі "Віцебску" (1:2) і упусціла шанец выйсці на 2-е месца.

У чэмпіянаце Беларусі ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 48 ачкоў, "Шахцёр" мае 33, "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач" — па 32, "Гарадзея" — 31 ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі