"Тарпеда-БелАЗ" упусціла магчымасць выйсці на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі

"Тарпеда-БелАЗ" упусціла магчымасць выйсці на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі

У пятніцу, 9 верасня, стартаваў 21-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Тарпеда-БелАЗ" упусціла магчымасць выйсці на 2-е месца ў першынстве. На сваім полі жодзінцы прайгралі "Віцебску" — 1:2. Пры гэтым значную частку паядынка тарпедаўцы выйгравалі — на 12-й хвіліне гол забіў Яўген Клапоцкі. Аднак усё змянілася ў пачатку другога тайма. Спачатку на 50-й хвіліне Арцём Салавей зраўнівае лік (мяч заляцеў у браму ад штангі, а перад гэтым яшчэ трапляў у перакладзіну), а на 54-й Сяргей Ціханоўскі выводзіць гасцей наперад (дапамог рыкашэт). Жодзінцы адыграцца не змаглі.

Астатнія матчы пройдуць 10 верасня: "Дынама" (Мінск) — "Нафтан" (стадыён "Трактар", 15.00), "Іслач" — "Мінск" (гарадскі стадыён у Маладзечне, пачатак у 16.00), "Славія" — "Дынама" (Брэст), пачатак у 16.30, "Слуцк" — БАТЭ (17.00), "Шахцёр" — "Граніт" (18.00), "Гарадзея" — "Крумкачы" (18.30), "Нёман" — "Белшына" (19.00).

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 48 ачкоў, "Шахцёр" мае 33, "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач" — па 32, "Гарадзея" — 31 ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі