Сёлетняя выбарчая кампанія — "самая ціхая" па асвятленні ў СМІ

Сёлетняя выбарчая кампанія стала "самай ціхай" па асвятленні ў СМІ, калі параўноўваць з парламенцкімі выбарамі 2004 года і прэзідэнцкімі — 2006-га. Так ацаніў яе медыяэксперт Алесь Анціпенка, рэпрэзентуючы 23 верасня чарговы маніторынг "Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 гады ў беларускіх СМІ". Такая "цішыня", па ягоных слова[, была забяспечаная ў першую чаргу дзяржаўнымі СМІ. На гэты раз яны не дыскрэдытавалі апазіцыю і не выкарыстоўвалі "чорны піяр" .

Эксперт таксама адзначыў, што фактычна дзяржаўныя СМІ не зрабілі з кандыдатаў у дэпутаты галоўных герояў выбарчай кампаніі. Кандыдаты былі практычна нябачныя, нягледзячы на то што мелі магчымасць надрукаваць сваю праграму ў вызначаных Цэнтравыбаркамам газетах і выступіць па тэлебачанні і радыё.

Дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму звярталі больш увагі на тэхнічныя і арганізацыйныя аспекты перадвыбарнай кампаніі і менш увагі надавалі як самому ходу кампаніі, так і кандыдатам і палітычным партыям, адзначыў эксперт.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі