Сёлета ў Беларусі на працоўным месцы часцей за іншых гінулі вартаўнікі

За дзевяць месяцаў гэтага года 163 беларусы загінулі на працоўных месцах. Такія дадзеныя апублікавала Міністэрства працы і сацабароны. Яшчэ 520 чалавек былі цяжка траўмаваныя. Па словах першага намесніка дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандра Семіча, трэцяя частка загінулых былі п’янымі, кожны дваццаты гіне па віне іншых, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Часцей за іншых сёлета гінулі на працоўным месцы вартаўнікі. Яны або паміраюць ад алкагольнага атручэння, або згараюць ад непатушанай цыгарэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі