Вы тут

Сёлета ў беларусаў забралі больш за 1300 адзінак зарэгістраванай зброі

Уладальнікі зброі аказаліся пад пільнай увагай міліцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У студзені-жніўні 2021 года ў беларусаў забралі больш за 1300 адзінак зарэгістраванай зброі. Прэс-служба МУС сцвярджае, што такое рашэнне было прынятае з-за розных парушэнняў, дапушчаных "індывідуальнымі ўладальнікамі". За той жа перыяд міліцыя сабрала больш за паўтысячы адзінак незарэгістраванай зброі і амаль 35 тысяч боепрыпасаў. Добраахвотна грамадзяне здалі каля 300 адзінак незарэгістраванай зброі і 11,8 тысячы боепрыпасаў, за што ім паабяцалі вызваленне ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

З 4 кастрычніка міліцыя пачынае праводзіць чарговае мерапрыемства "Арсенал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.