Сёлета пры паступленні ў ВНУ можна выкарыстоўваць сертыфікат ЦТ-2017

Сёлета пры паступленні ў ВНУ можна выкарыстоўваць сертыфікат ЦТ-2017

Падчас сёлетняй уступнай кампаніі ў ВНУ абітурыенты змогуць выкарыстоўваць  сертыфікат ЦТ за 2017 год. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, інфармуе БЕЛТА.

Такое новаўвядзенне ўведзенае ўказам №4 ад 9 студзеня 2017 года. У адпаведнасці з ім, тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ падоўжаны да двух гадоў. Такім чынам абітурыент, які мае сертыфікат за 2017 год, можа здаць ЦТ таксама сёлета і выбраць лепшы вынік.

Дарэчы, намеснік міністра нагадаў, што сёлета скарэктаваныя парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце ўступных іспытаў — яны павялічаныя на 5 балаў. Богуш параіў звяртаць на гэта ўвагу, калі абітурыенты будуць фармаваць адпаведны пералік дакументаў. "Скарэктаваныя ніжнія парогавыя значэнні для паступлення на спецыяльнасці сельскагаспадарчага і сілавога блока: мінімальны парог цяпер складае 7 балаў", — удакладніў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі