Сёлета мінчукі каля 700 разоў прасілі суцішыць шумных суседзяў

Сёлета мінчукі каля 700 разоў прасілі суцішыць шумных суседзяў

У жыллёва-эксплуатацыйныя службы сёлета паступіла каля 700 скаргаў на шумных суседзяў. Такую лічбу ў гутарцы з БЕЛТА назваў гендырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Віталь Смірноў.

"У мінулым годзе ў ЖЭСы ад жыхароў горада паступіла больш за 1100 заяваў са скаргай на шумных суседзяў, у бягучым — каля 700. Па факце ж было складзена прыкладна 30 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні", — заявіў чыноўнік.  Па яго словах, вялікая розніца ў лічбах узнікла праз складаную доказную базу. Напрыклад, разбірацца з такімі праблемамі, як начны шум або правядзенне забароненага ў выходныя рамонту — спарва жыллёва-эксплуатацыйнай службы. Аднак ЖЭСы працуюць да 20-й гадзіны. Калі ж суседзі пачынаюць шумець пазней, то, як правіла, выклікаюць міліцыю. Міліцыянты складаюць рапарт аб парушэнні, які накіроўваюць яго ў ЖЭС, а потым на месца здарэння выязджае майстар, які праводзіць апытанне сведак. Такім чынам, расследавання па гарачых слядах не адбываецца, бо час страчаны.

Па словах Смірнова,  Міністэрства ЖКГ выступіла з ініцыятывай даць супрацоўнікам міліцыі права складаць пратаколы на парушальнікаў начной цішыні ў шматкватэрных дамах. Але водгуку гэтую прапанову пакуль няма.

Дарэчы, часцей за ўсё спакойна спаць мінчукам перашкаджаюць аматары шумных вечарынак і застолляў, а не тыя, хто задумаў рамонт.

Згодна з Правіламі карыстання жылымі памяшканнямі, гучна размаўляць, слухаць музыку, спяваць, рабіць рамонт у шматпавярхоўках катэгарычна забараняецца з 23-й да 7-й. Парушальнікам спакою пагражае штраф да 540 тысяч рублёў (30 базавых велічыняў). Злоснымі парушальнікамі лічацца тыя, хто тройчы і больш разы на працягу года трапляе ў поле зроку кантралюючых органаў. Такіх шумных насельнікаў могуць нават выселіць. Аднак такая мера пакарання ў Мінску пакуль не ўжывалася.

Фота: yaplakal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі