Сёлета будзе створана Асацыяцыя пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы
У 2008 годзе будзе створана Асацыяцыя пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі 2 красавіка ў Мінску паведаміў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі, кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Паводле яго слоў, у склад асацыяцыі будуць уваходзіць пісьменнікі дзвюх краін па жаданні і толькі індывідуальна. Калектыўнага членства ў ёй не прадугледжана.
Як зазначыў Чаргінец, у асацыяцыю ўвойдуць тыя, хто "будзе імкнуцца сваім талентам умацоўваць яднанне народаў Беларусі і Расіі".
БелаПАН