Сын Вострыкава здыме фільм пра бацьку, дэсантніка з-за “жалезнай заслоны"

Сын Цімоха Вострыкава, дзеяча беларускага нацыянальнага руху, здыме фільм пра жыццё бацькі. 29-гадовы Ілья Вострыкаў збіраецца даказаць, што бацька ніколі не супрацоўнічаў з савецкай выведкай.
Нагадаем, Вострыкаў дэсантаваўся ў Беларусі з Захаду ў 1952 годзе як упаўнаважаны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Неўзабаве ён быў арыштаваны, 23 гады правёў за кратамі. Пасля вызвалення Цімох Вострыкаў жыў у Гомелі пад наглядам.

Ён памёр 13 лістапада, а напярэдадні тэлеканал ОНТ неаднаразова паказваў дакументальны фільм пра яго жыццё пад назвай “Агент дзвюх выведак”. У ім сцвярджалася, што Вострыкаў у 80-х гадах дапамагаў КДБ выявіць амерыканскага шпіёна.

Ілья Вострыкаў кажа, што ”ёсць дакументальныя сведчанні пра тое, што бацька не супрацоўнічаў з савецкай выведкай”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі