Сын у Брэсце забіў бацьку, бо той замінаў яму спаць
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце забойства 68-гадовага мужчыны.
Паводле інфармацыі следства, 36-гадовы рабочы аднаго з брэсцкіх прадпрыемстваў уначы 22 лістапада дома збіў кулакамі свайго бацьку, які пражываў разам з ім. Ад цялесных траўмаў старэйшы мужчына памёр на месцы здарэння.
Прычынай канфлікту сын назваў гучныя размовы бацькі, падчас таго як ён лёг спаць. Гэтыя размовы перашкаджалі маладому брастаўчаніну.
Мужчыну затрымалі і ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за забойства.