Сярога прадаў сваю кепку за 1,5 тысячы долараў

Днямі ў адным з начных кіеўскіх клубаў беларускі рэпер Сярога прэзентаваў украінскай аўдыторыі новую калекцыю восень-зіма, прадстаўленую ў яго краме “King Ring Boutique”. Гаспадар мерапрыемства на сваю вечарынку спазніўся — рэйс з Масквы, куды ён лятаў на здымкі “Фабрыкі зорак”, затрымалі, і Сярога змог прыехаць толькі ў тры гадзіны начы. Да клуба ён пад'ехаў на 16-метровым чырвоным хамеры ў асяроддзі дужых сек'юрыці і з вялізным бардоскім догам на ланцугу.

Разам з сабакам Сярога прайшоў на сцэну, дзе для рэпера быў прыгатаваны своеасаблівы трон. Пасля выканання новага хіта, Сярога прадставіў брэнды, якія можна знайсці ў яго буціку. Дэфіле, у якім былі задзейнічаныя лепшыя ўкраінскія мадэлі, адкліканыя з Ukrainian Fashion Week, завяршылася імправізаваным аўкцыёнам.

Галоўным лотам стала кепка рэпера, якая ў выніку была прададзеная за 1,5 тысячы долараў. Раніцай Сярога вылецеў у Нямеччыну, дзе ён завяршае працу над сваім новым альбомам, рэліз якога запланаваны на канец гэтага года.

NEWSmusic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі