Сярод патэнцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах ёсць людзі з інваліднасцю

Сярод патэнцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах ёсць людзі з інваліднасцю

Сярод 22 тысяч патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі ёсць людзі з інваліднасцю. Радыё Свабода знайшло траіх такіх прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Першы прэтэндэнт — 26-гадовы жыхар Слоніма Дзмітрый Пятрусік, які мае трэцюю групу інваліднасці. Малады мужчына жанаты, мае дваіх дзяцей і скардзіцца, што пасля складанай траўмы, атрыманай на будоўлі ў Расіі, не можа знайсці сабе працу. Ён хоча вырашаць праблемы з камунальнай гаспадаркай і спадзяецца змяніць жыццё сваіх выбаршчыкаў да лепшага.

​Жыхарка Віцебска Алена Шабуня мае інваліднасць па зроку. Яна падтрымлівае Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, займаецца журналістыкай і вылучаецца вялікай актыўнасцю. Шабуня дамаглася пракладкі веладарожак і з’яўлення медыцынскай амбулаторыі ў віцебскім мікрараёне Білева — цяпер яна спадзяецца атрымаць падтрымку выбаршчыкаў гэтай акругі.

Інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка хоча паўдзельнічаць у выбарах у Гомельскі аблсавет ад акругі №57 у Светлагорску. У 2016 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў і ўжо мае досвед выбарчых кампаній. Ён будзе змагацца за безбар’ернае асяроддзе і паляпшэнне экалагічнага становішча ў Светлагорску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі