Сяргея Калякіна адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін адпушчаны з УУС Партызанскага раёна сталіцы без складання пратаколу. Нагадаем, ён быў затрыманы каля прахадной Мінскага трактарнага завода, дзе ён раздаваў газеты "Товарищ". Калякіна затрымалі людзі ў цывільным, якія перадалі яго міліцыянтам, нібыта, для высвятлення асобы. З машыны палітыка былі канфіскаваныя каля двух тысяч улётак, прысвечаных Сацыяльнаму маршу.

Паводле слоў Калякіна, ва Ўпраўленні ўнутраных спраў Завадскога раёна яшчэ знаходзяцца сакратар ЦК ПКБ Валерый Ухналёў і намеснік галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Зміцер Яненка. Яны таксама раздавалі друкаваную прадукцыю і былі затрыманыя каля Мінскага аўтамабільнага завода, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі