Сяргей Грыц: Я бачу калону з 50 машынаў, якая рушыць у бок Тбілісі

10 хвілінаў таму Еўрарадыё датэлефанавалася да фотакарэспандэнта Associated Press Сяргея Грыца, беларуса, які цяпер знаходзіцца ў грузінскім горадзе Горы. Ён паведаміў, што сваімі вачыма бачыць расійскія войскі. Сяргей Грыц: “Калона з 50 грузавых машын у суправаджэнні БТРаў расійскага войска рушыць у бок Тбілісі. Мяркую, што гэта вялікая нечаканасць для Саакашвілі. Гэта не ўварванне, гэта не баявыя часткі, але гэта вельмі дзіўна выглядае.

Грузінскіх войскаў побач няма. Насустрач і паралельна з гэтай калонай едуць звычайныя грузінскія аўтамабілі. Страляніны, прынамсі пакуль, няма. Але сітуацыя вельмі напружаная, таму што незразумела, як сустрэнуць гэтую калону расійскіх войскаў, якая ўвайшла далёка ў грузінскую тэрыторыю".

Нагадаем, учора было падпісана перамір’е паміж Грузіяй і Расіяй. Сёння грузінскі бок вінаваціў Расію ў парушэнні ўмоў перамір’я. Міхаіл Саакашвілі заявіў, што "расійскія танкі атакуюць горад Горы і бясчынствуюць ў горадзе. Адбываюцца марадзёрствы. Руйнуюцца дамы". Расійскі бок абвінавачанні абвяргае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі