Сярэднявечныя рыцары штурмам возьмуць Полацкі замак

Рыцары зноў вяртаюцца ў Полацак. Фэст сярэднявечнай культуры пройдзе ў старажытным горадзе 23-24 траўня.
Як паведамляе БЕЛТА, каля сцен Сафійскага сабора ажыве сярэднявечны горад з яго традыцыямі, рамёствамі, побытам, культурай.

Рыцары пакажуць сваё майстэрства ў змаганнях лучнікаў, турнірах баявога мастацтва. Захапляльным відовішчам стане бугурт — бой цалкам апранутых у даспехі рыцараў па сярэднявечных правілах.

Галоўнай падзеяй фэсту стане штурм Полацкага замка, запланаваны на 24 траўня.

Рэжысёры адмовіліся ад ідэі рэканструяваць пэўную гістарычную бітву і вырашылі, што зыход бітвы вырашаць доблесць, адвага і воінскі поспех. Удзельнікам бою давядзецца захапіць 22-метровы замак. У ход пойдуць аблогавыя прылады і артылерыя.

Забаўляць публіку будзе гурт “Стары Ольса” і майстры фаершоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі