Вы тут

Сярэдні заробак за ліпень у Беларусі склаў 1128,5 рубля

БЕЛТА

Намінальны налічаны сярэдні заробак у ліпені 2019 года склаў у Беларусі 1128,5 рубля. Такую лічбу называе Нацыянальны статыстычны камітэт. 

Найбольш высокія заробкі традыцыйна фіксуюцца ў Мінску — 1556 рублёў (на 8,9% больш, чым у ліпені 2018 года). У Мінскай вобласці сярэдні заробак склаў 1174,4 рубля (+12%), у Гомельскай — 1003,4 рубля (+7,5%), у Гродзенскай — 975,2 рубля (+7,7%), у Брэсцкай — 973,8 рубля (+8,3%), у Віцебскай — 947,6 рубля (+7,6%), у Магілёўскай — 929,4 рубля (+6,6%).