Сярэдні заробак беларусаў у ліпені вырас

Сярэдні заробак беларусаў у ліпені вырас

Сярэдні заробак беларусаў у ліпені вырас на 8 рублёў 20 капеек і складае 827,5 рубля. Пра гэта паведамляе Белстат. Аднак, як адзначае партал tut.by, зарплата расце толькі ў рублях. У доларах яна знізілася, у параўнанні з мінулым месяцам, на 10 долараў і складала $423.

Сярэдні заробак беларусаў павялічваецца з лютага 2017 года. Па-ранейшаму найбольшы заробак у жыхароў сталіцы — 1141,3 рубля. Далей ідуць Мінская вобласць (841,4 рубля), Гомельская (741,1), Брэсцкая (717,9), Гродзенская (717,4), Магілёўская (709) і Віцебская (702 рубля) вобласці. Як вядома, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да канца года дасягнуць сярэдняга заробку па краіне ў памеры 1000 рублёў (спачатку гаворка ішла пра 500 долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі