Сянцоў: "Ні пра якое спыненне галадоўкі і гаворкі ісці не можа"

Сенцов: "Ни о каком прекращении голодовки и речи идти не может"

Яна Сядова, Грамадскае

Сястра ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова Наталля Каплан упершыню за апошнія тры гады пабачылася з ім 5 ліпеня ў калоніі "Белы мядзведзь" у Лабытнангі на Ямале. Раней Сянцоў упарта адмаўляўся ад спатканняў з роднымі, казаў, што маральна гэта вельмі цяжка. Але амаль праз два месяцы галадоўкі, адзінае патрабаванне якой — вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якіх утрымлівае Расія, сам папрасіў праз адваката Дзмітрыя Дзінзэ пра сустрэчу з сястрой.

"Я была вельмі здзіўленая, калі адвакат Дзінзэ сказаў, што Алег хоча мяне ўбачыць, таму што ён адмаўляўся ад спатканняў з блізкімі ўсе гэтыя гады. Але было радасна гэта даведацца, я адразу ж рванула сюды (у Лабытнангі). Было радасна ўбачыць Алега. Я, вядома, уяўляла сабе горшую карціну, чым убачыла насамрэч. Але ўсё роўна страшна. Чалавек змяніўся", — расказала Наталля "Грамадскаму".

Іх спатканне доўжылася ўсяго дзве гадзіны, яны не змаглі нават абняцца: гаварылі праз шкло па тэлефоне, а за іх сустрэчай назіраў канваір.

Па словах Наталлі, Алег моцна пастарэў, зморшчыны сталі глыбейшымі, за час галадоўкі ён страціў 15 кг і цяпер важыць усяго 75 кг пры росце 190 см.

Нягледзячы на ​​кароткатэрміновае спатканне, за гэты час яны паспелі абмеркаваць нямала: ад нядаўняга безвыніковага прыезду ў калонію ўкраінскага амбудсмэна Людмілы Дзянісавай да шматлікіх кампаній у падтрымку Сянцова. І яго, вядома, вельмі цікавіла ўсё, што звязана з дзецьмі.

Наконт украінскага ўпаўнаважанага па правах чалавека ён сказаў, што гэты візіт — дарэмная трата дзяржаўных грошай, і папрасіў усіх, хто прыязджае да яго або плануе, ехаць да іншых палітвязняў.

"У прыватнасці, ён просіць (Людмілу) Дзянісаву, незалежных дактароў, якія спрабавалі да яго прыехаць, консулаў, уладыку Клімента, каб яны прыязджалі да іншых палітвязняў, каб пра іх ніхто не забываў", — сказала Наталля Каплан.

Сенцов: "Ни о каком прекращении голодовки и речи идти не может"
Калонія "Белы мядзведзь" у Лабытнангі на Ямале. Фота: Грамадскае

А вось за кампаніі ў сваю падтрымку вельмі ўдзячны.

"Ён выдатна разумее, што без гэтых людзей дастукацца да палітыкаў немагчыма", — сказала Каплан.

Пасля спаткання яна патэлефанавала маме Алега Людміле, расказала ёй пра сустрэчу і запэўніла, што яе сын трымаецца малайцом:

"Ён усё той жа Алег. (...) Ходзіць сам, прыйшоў сам. Ну так, схуднеў. Але маўленне выразнае, дае ўказанні", — распавяла яна.

Па словах Наталлі, ён вельмі расчараваны, што мала ўвагі (надаюць — рэд.) іншым палітвязням, і лічыць, што калі вызваляць яго аднаго, гэта будзе поўны правал.

Хоць стан яго здароўя вельмі нестабільны, кропельніцы, якія ён атрымлівае, вельмі дапамагаюць, кажа яго сястра. "Алег плануе стаяць на сваім, ні пра якое спыненне галадоўкі і гаворкі ісці не можа. Ён не спыніцца — гэта 100%. Ну і паміраць ён таксама не мае намеру. Ён змагаецца нават цяпер", — сказала Наталля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі