Сям’я Майкла Джэксана падае ў суд на дабрачынныя фонды

Адвакаты сям'і Майкла Джэксана падалі суд іск супраць двух дабрачынных арганізацый, патрабуючы забараніць іх дзейнасць. Як паведамляе Reuters, спадчыннікі спевака сцвярджаюць, што фонд "Heal the World" і яго даччыная карпарацыя "United Fleet" незаконна выкарыстоўваюць імя Джэксана і звязаныя з ім гандлёвыя маркі, ствараючы ўражанне, што яны ажыццяўляюць сваю дзейнасць ад імя спевака або яго сваякоў.

Па дадзеных юрыстаў, фонд "Heal the World", названы па аднайменнай песні Майкла Джэксана з альбома "Dangerous" 1991 году, зарэгістраваў шэсць гандлёвых марак, звязаных з імем выканаўцы, і падаў дакументы на рэгістрацыю яшчэ 41 падобнай маркі.

У 1992 годзе Джэксан стварыў уласны дабрачынны фонд "Heal the World" для дапамогі тым, хто жыве у нястачы па ўсім свеце, але праз дзесяць гадоў ён спыніў існаванне. Фонд, супраць якога пададзены іск, быў створаны ў 2008 годзе.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі