Сям'і, якую 9 разоў судзілі за "экстрэмізм", налічылі 3248 рублёў за Акрэсціна

Сям'і, якую 9 разоў судзілі за "экстрэмізм", налічылі 3248 рублёў за Акрэсціна

Сяргею Крупенічу і яго жонцы Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай выставілі рахунак за знаходжанне на Акрэсціна — 3248 рублёў. Пра гэта маладыя людзі распавялі ў гутарцы з беларускімі журналістамі. 

Сямейную пару дзевяць разоў судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі" — так у судах ацэньвалі спасылкі на "экстрэмісцкія" каналы, якімі маладыя людзі абменьваліся паміж сабой. Агулам Сяргей і Анастасія правялі за кратамі па 112 дзён.

Пасля дзявятага прысуду іх нечакана вызвалілі. Адбылося гэта 5 лістапада. 

"Пасля суда, дзе мне далі 15 сутак, я вярнуўся ў камеру. Хвілін праз 50 мяне зноў паклікалі. Спусцілі на першы паверх, там Насця. Мы ўбачылі адзін аднаго — і нас выставілі за плот. Вакол людзі, машыны — і мы брудныя, з пакетамі перадач, якія нам на выхадзе аддалі. Пайшлі ў бліжэйшую кавярню, папрасілі выклікаць таксоўку", — распавядае Сяргей.

Пасля выхаду на волю маладыя людзі з'ехалі з Беларусі. Сваё рашэнне яны тлумачаць нежаданнем жыць у страху і стрэсе. Пагатоў, што беларускія сілавікі практыкуюць паўторныя візіты да тых, каго судзілі паводле палітычных артыкулаў. "Да таго ж у нас ёсць неадбытая "пятнашка", якую на працягу года могуць сказаць дасядзець", — дадае Сяргей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі