Сямашка: Беларусь купляе расійскі газ за $210, з красавіка — за $160

Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімір Сямашка чакае, што цана на газ для Беларусі з 1 красавіка 2009 года не перавысіць 160 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
"Інтэрфакс" нагадвае, што з 1 студзеня 2009 года цана імпарту газа для нашай краіны складае каля 210 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Сямашка патлумачыў, што зніжэнне цаны імпарту абумоўлена формулай цэнаўтварэння, зыходзячы з сусветных коштаў на нафтапрадукты.

У прыватнасці, пры фармаванні цаны на газ на трэці квартал 2009 года ўжо будзе выкарыстоўвацца цана на нафтапрадукты ў канцы 2008-га.

Паводле Ўладзіміра Сямашкі, у першым квартале бягучага года Беларусь не мае праблем з аплатай расійскага газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі