Вы тут

Святлану Ціханоўскую зноў вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Святлана Ціханоўская / Фота прэс-службы палітыка

Святлану Ціханоўскую вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру 2022 года. Зрабілі гэта нарвежскія парламентарыі. "Гэта прызнанне для ўсіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду",піша ў Twitter дарадца лідара беларускіх дэмакратычных сіл Франак Вячорка.

Ціханоўскую ўжо вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год. Але ў выніку яе прысудзілі журналістам Марыі Рэса (Філіпіны) і Дзмітрыю Муратаву (Расія).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.