Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-100 жанчын года, складзены Бі-Бі-Сі

Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-100 жанчын года, складзены Бі-Бі-Сі

У спіс 100 самых значных жанчын 2020 года, складзены Бі-Бі-Сі, увайшла Святлана Ціханоўская. Беларуску адзначылі ў катэгорыі "Лідарства". 

На сайце Бі-Бі-Сі сёлетняя дзейнасць Ціханоўскай апісваецца так: 

"Святлана Ціханоўская — былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, дзе яна ўзначальвала нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў пра пераканаўчую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне на фоне шырокіх абвінавачванняў у фальсіфікацыях галасоў. 

Неўзабаве пасля выбараў, баючыся за бяспеку сваіх дзяцей, Святлана з'ехала з Беларусі ў Літву. Яна працягвае кіраваць дэмакратычным рухам у выгнанні". 

Сёлета ў спісе 100 самых значных жанчын года Бі-Бі-Сі вылучыла тых, хто ўзначальвае перамены. У іх ліку адзначаныя, напрыклад, прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын і Сара Гілберт, якая ўзначальвае даследаванні Оксфардскага ўніверсітэта па распрацоўцы вакцыны супраць каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі