Вы тут

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Парыжы з беларусамі Францыі

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы / Фота Юрыя Сафронава

18 верасня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Парыжы з беларусамі Францыі. Яна заклікала іх барацьбу "працягваць, пакуль наша Радзіма не стане свабоднай, пакуль мы не знойдзем дарогу дадому".

Было шматлюдна, над натоўпам луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Візіт Святланы Ціханоўскай ў Францыю адбываўся 15-18 верасня. За гэты час яна правяла шматлікія сустрэчы з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, экспертамі, журналістамі.

Фота Аляксандра Бандарчука

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.