Вы тут

Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі дзве гадзіны размаўлялі пра Беларусь

Анджаліна Джалі і Святлана Алексіевіч / калаж t.me/by_culture

Пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і акторка Анжаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Іх сустрэчу, якая цягнулася каля дзвюх гадзін, зладзілі Фонд культурнай салідарнасці разам з праваабарончай арганізацыяй Amnesty International.

Як вядома, Джалі — пасол добрай волі ААН. Падчас сустрэчы яна сказала, што надзвычай уражаная кнігай Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, якую нядаўна прачытала. Яна таксама сказала, што сочыць за лёсам дзіцячага хоспісу ў Гродне і занепакоеная ціскам на яго. 

Як распавядала Еўрарадыё, дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка пад пагрозай крымінальнага пераследу была вымушаная пакінуць Беларусь. Тым часам хоспіс пачалі высяляць з памяшканняў, якія ён займаў.

Таксама Джалі і Алексіевіч размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. У прыватнасці, беларуская пісьменніца распавяла гісторыю 17-гадовага гамельчука Мікіты Залатарова

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.