Вы тут

Святлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць $5 тысяч на музей Алеся Адамовіча

Святлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць $5 тысяч на стварэнне ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёна музея вядомага беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча (1927 — 1994). Пра гэта нобелеўская лаўрэатка заявіла ў суботу ў Магілёве падчас абмеркавання магчымасцяў актывізацыі збору сродкаў на музей. У ім удзельнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У каментары Радыё Свабода Алексіевіч паабяцала пералічыць грошы на дабрачынны рахунак да 23 лістапада.

"Алесь Адамовіч — беларускі Вацлаў Гавэл. Ягонае імя вартае ўвекавечвання. Ідэю стварэння музея я падтрымліваю і буду ў гэтай справе ўдзельнічаць", — сказала пісьменніца.

Удзельнікі "круглага стала" выказаліся за стварэнне агульнанацыянальнага аргкамітэта па святкаванні 90-годдзя Алеся Адамовіча. Ён павінен падрыхтаваць серыю мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці пісьменьніка. Сярод іх будзе і стварэнне музея. Зварот магілёўцы збіраюцца даслаць ураду.

На здымку Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч.
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі