Сваякам расійскіх дэсантнікаў сказалі пра "выпадковае" сутыкненне з украінцамі

Яны прызналі, што сярод асабістага складу палка ёсць забітыя, параненыя, а некаторыя трапілі ў палон. Афіцэры казалі людзям, што гэта адбылося пасля "выпадковага" сутыкнення з украінскім войскам.

Як інфармуе УНІАН, бацькам і жонкам вайскоўцаў палкоўнік, які прадставіўся Аляксандрам Хатулёвым, паведаміў пра дваіх загінулых кантрактнікаў, каля дзесяці параненых (яны знаходзяцца ў шпіталях у Растове) і пра 9 затрыманых украінскімі сілавікамі (украінскі бок паведамляў пра 10 чалавек).

Як стала вядома, расійскіх дэсантнікаў перавялі ў СІЗА ўкраінскай сталіцы. Яны могуць трапіць пад суд за незаконнае перасячэнне мяжы са зброяй.

Нагадаем, у Маскве заявілі, што расійскія вайскоўцы апынуліся ва Украіне "выпадкова". Пра гэта ж учора ў Мінску сказаў і Уладзімір Пуцін.

Расійскія дэсантнікі: Перастаньце пасылаць ва Украіну пацаноў (відэа)

Фота — СБУ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі