“Свабоду актывістам”: у Брэсце прайшоў чарговы пратэст супраць заводу АКБ

“Свабоду актывістам”: у Брэсце прайшоў чарговы пратэст супраць заводу АКБ

Чарговая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва завода пад Брэстам сабрала 19 красавіка на плошчы Леніна каля 280 чалавек, паведамляе tut.by. На гэты раз акцыя пратэсту прайшла без яе лідэраў: Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка, якіх затрымала міліцыя 17 і 18 красавіка. Праваабаронцы мяркуюць, што падставай для іх затрымання стаў выхад на плошчу ў мінулую нядзелю, 12 красавіка.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі на плошчу Леніна ў ахоўных масках. Каля 13.00 яны прайшлі калонай па цэнтральных вуліцах Брэста, скандуючы "Свабоду актывістам", "Не заводу АКБ", "Чыноўнікаў на нары" і "Лукашэнка сыходзь".

Па папярэднім дадзеным, на акцыі 19 красавіка нікога не затрымалі.

10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПаўэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Гараджане больш за два гады змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна паўплывае на экалагічную сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі