Сусветны банк ухваліў выдзяленне Беларусі $125 млн
Выдзяленне Беларусі $125 млн на рэалізацыю праекта ў галіне энергазберажэння ўхваліў Савет дырэктароў Сусветнага банку. "Гэта самы буйны крэдыт, які мы калі-небудзь выдзялялі Беларусі, — адзначыў прадстаўнік банку Марцін Рэйзер. Паводле яго слоў, праект прадугледжвае ўстаноўку дадатковага сучаснага абсталявання на шасці ацяпляльных кацельных, якое дазволіць ім працаваць не толькі на абаграванне, але і на выпрацоўку электраэнергіі, паведамляе ИТАР-ТАСС.