Сусветны банк: Беларусы стануць менш траціць на харчаванне

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Сусветнага банка, якое было прысвечанае рэфармаванню тарыфнай палітыкі. У ім адзначаецца, што "ў межах абмеркаванняў у фокусных групах 90% удзельнікаў з ліку хатніх гаспадарак з нізкімі даходамі, якія не атрымліваюць сацыяльныя дапамогі, 67% з ліку хатніх гаспадарак з нізкімі даходамі, якія атрымліваюць сацыяльныя дапамогі, і 53% з ліку хатніх гаспадарак з сярэднім узроўнем даходаў адзначылі, што яны скароцяць расходы на харчаванне для таго, каб аплачваць больш высокія тарыфы".

Паводле ацэнак экспертаў, пры цяперашнім узроўні тарыфаў расходы на паслугі цеплазабеспячэння дасягаюць у ацяпляльны перыяд 4,5% ад штомесячнага даходу беларускіх сем'яў.

Беларускія эканамісты лічаць, што спачатку (да павышэння тарыфаў) неабходна павысіць эфектыўнасць працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і толькі потым разглядаць пытанне аб павышэнні тарыфаў для насельніцтва, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у лютым 2014 года на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі была створана міжведамасная група, якая займаецца праблемнымі пытаннямі ў сферы ЖКГ. Рабочай групе даручылі вызначыць рэальны кошт жыллёва-камунальных паслуг.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі