Супрацоўнікі супермаркета знайшлі ў скрынях з бананамі какаін

У англійскім горадзе Уокінгем супрацоўнікі супермаркета Tesco знайшлі ў скрынях з бананамі какаін. Кошт яго можа складаць мільён фунтаў стэрлінгаў.

Як піша газета The Independent, супрацоўнікі супермаркета натрапілі на какаін, калі распакоўвалі садавіну, прывезеную з-за акіяну (найперш з Коста-Рыкі). Агулам там знаходзіліся пяць кілаграмовых пакетаў. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Раней паліцыя Берліна знайшла ў скрынях з бананамі ў сетцы супермаркетаў Aldi 386 кг какаіну.

Фота: The Independent

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі