Супрацоўніца фонду "Краіна для жыцця" абвяшчае галадоўку ў падтрымку палітвязняў

Супрацоўніца фонду "Краіна для жыцця" абвяшчае галадоўку ў падтрымку палітвязняў

Супрацоўніца фонду "Краіна для жыцця" Марына Гарбуз абвясціла галадоўку ў падтрымку палітвязняў.

На сёння вядома пра галадоўку трох чалавек. Ігар Банцар і Ігар Лосік трымаюць сухую галадоўку (нічога не ядуць і не п'юць). Таксама галадоўку абвясціў Дзмітрый Фурманаў.

Марына Гарбуз кажа, што была вымушаная з'ехаць з Беларусі. Яна падтрымлівае палітвязняў. Яна нагадвае, што Ігар Банцар можа проста не дажыць да наступнага судовага пасядэжння — сёння ён галадае ўжо дзясяты дзень.

"Мне шчыра незразумела, чым кіруюцца тыя, хто сёння ўзурпаваў уладу ў Беларусі. Чарговым злачынным загадам? Адсутнасцю сумлення? Праблемамі з псіхікай? Ці ўсёдазволенасцю?

Я не магу дазволіць, каб трое дзяцей Ігара Банцара і дачка Ігара Лосіка раслі без бацькоў толькі праз тое, што Беларусь акупавала кучка тэрарыстаў, і праз тое, што ў гкагосьці па-ранейшаму хата з краю", — заяўляе жанчына.

Яна кажа, што пачынае галадоўку, і просіць палітвязняў спыніць галадаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі