Судзяць памежнікаў, якія ледзь не пастралялі з аўтаматаў вяскоўцаў

У мясцовай бутэрброднай выпівалі начальнік першай мабільнай заставы аддзелу памежнай службы "Прудок" старшы лейтэнант Дзмітрый Гураў і старшы сяржант Вячаслаў Рамановіч. Туды зайшоў малады вясковы настаўнік з сябрамі ды паглядзеў у бок вайскоўцаў, якія сядзелі за столікам з непаўналетнімі школьніцамі. Ахоўнікам мяжы гэта не спадабалася, пачалася сварка.



Старшы лейтэнант Гураў, каб паказаць, хто гаспадар становішча, выклікаў узброеную падмогу — прыехалі машынай ягоныя падначаленыя і прывезлі аўтаматы. Са зброяй зламыснікі сталі пагражаць маладым вяскоўцам, але тыя не спалохаліся. Неўзабаве прыехала і міліцыя, таму да страляніны не дайшло.



15 траўня ў Лельчыцах выязная калегія Гомельскага абласнога суду працягнула разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да двух памежнікаў. Асноўнае абвінавачванне Гураву і Рамановічу выстаўлена паводле артыкула "асабліва злоснае хуліганства з пагрозай прымянення зброі".



У залі суду старшы лейтэнант і сяржант сядзяць у закратаванай клетцы. Са службы ні Гурава, ні Рамановіча пакуль не звольнілі, паведамляе Радыё Свабода.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі