Судзяць кіроўцу, які задавіў 7-гадовага хлопчыка і ўцёк з месца ДТЗ

Як нагадвае БелаПАН, 22 снежня 2013 года каля 22-й гадзіны непрацуючы 34-гадовы мужчына ехаў у нецвярозым стане на аўтамабілі "Фольксваген-Пасат". На вуліцы Горкага ў Віцебску ён наехаў на сямігадовага хлопчыка. Дзіця выходзіла з трамвая, які стаяў на пазначаным прыпыначным пункце. Кіроўца з месца дарожна-транспартнага здарэння ўцёк. Хлопчык ад атрыманых пашкоджанняў памёр у бальніцы.



Мужчыну затрымалі ў выніку плану "Перахоп". На яго пачалі крымінальную справу.



Гэта першая крымінальная справа на п'янага кіроўцу ў Віцебскай вобласці пасля таго, як набыло  моц новае заканадаўства. Кіроўцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Таксама яго могуць пазбавіць права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі